УНИВЕРСIТЭТ

Рэспубліканская акцыя «Беларусь адзіная» ў Кобрынскім Палацы культуры

Фінал акцыі «Беларусь адзіная» прайшоў 12 верасня ў Кобрынскім Палацы культуры. Мэта акцыі - гэта кансалідацыя патрыятычных сіл, прапаганда ключавых дасягненняў суверэннай Беларусі, адкрытая размова па найбольш злабадзённых пытаннях інфармацыйнага парадку дня. Удзел у акцыі прымалі дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў Брэстчыны.

Мерапрыемства адкрыла выстава «ТэхнаКод: Моладзь 2.5». У рамках выставы былі прадстаўлены робататэхніка, урбаністыка, інавацыі, сацыяльныя праекты, дасягненні навучальных устаноў вобласці.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на высокім узроўні прадставіў сучасныя магчымасці, дасягненні выкладчыкаў і студэнтаў удзельнікам акцыі «Беларусь адзіная».

Спікерамі знакавай сустрэчы сталі: Павел Папко, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, Таццяна Ігнацюк, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю, Аляксей Аўдонін, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Яўген Пуставой, аглядальнік СТВ, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

19.09.2025