УНИВЕРСIТЭТ

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт далучыўся да агульнабеларускага чэленджа да Дня беларускага пісьменства «Чытаем па-беларуску»

Удзельніца літаратурнага аб'яднання «Паэтычны партал» бібліятэкі БарДУ Анастасія Трафімук прачытала верш свайго сачынення «Ноччу». Студэнты 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» і студэнты 4 курса спецыяльнасці  «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова» са сваім куратарам Панкевіч К. Ю - верш М. Танка «Журавель і Чапля». Відэа-ролікі, падрыхтаваныя студэнтамі БарДУ, размешчаны ў Тэлеграм-канале бібліятэкі.

12.09.2025