УНИВЕРСIТЭТ

Узнагароджанне і выстава навуковых прац пераможцаў XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац

Выпускнікі магістратуры па спецыяльнасці «Псіхалогія» ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прынялі ўдзел у цырымоніі ўрачыстага ўзнагароджання лаўрэатаў XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў і выставе найлепшых конкурсных прац, якія праходзілі на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэта імя Максіма Танка» 18 чэрвеня 2025 года.

Дыпломам лаўрэата ўзнагароджана выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання ДУДЭК Дар'я Аляксандраўна, магістр, за навуковую працу «Узаемасувязь экзістэнцыйных характарыстык асобы і эмпатыі ў юнацкім узросце».

Выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання ВЕРАМЯЮК Яна Мікалаеўна, якая стала ўладальнікам першай катэгорыі, прадставіла на выстаўцы навукова-практычныя распрацоўкі ў рамках навуковай работы «"Стылявыя характарыстыкі рэагавання на нявызначанасць жыццёвых сітуацый у навучэнцаў, якія займаюцца і не займаюцца відамі спорту».

Выпускнік магістратуры ЛЕЛЕС Аліна Сяргееўна, якая стала ўладальнікам першай катэгорыі, прадставіла на выстаўцы навукова-практычныя распрацоўкі ў рамках навуковай работы «Пачуццё віны і сораму як прэдыктар суб'ектыўнага дабрабыту юнакоў і дзяўчат у розных жыццёвых сферах».

Навуковыя працы выкананы пад кіраўніцтвам ЯЦЭНКА Таццяны Яўгенаўны, дэкана факультэта педагогікі і псіхалогіі, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта.

Віншуем з заслужанай перамогай і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

07.07.2025