УНИВЕРСIТЭТ

Гран-пры ў міжнародным конкурсе!

Студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіігрупы СП-31 Даніленка Таццяна і Лерко Марыяпад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Дзегіль Наталлі Іванаўны прынялі ўдзел у XII Міжнародным конкурсе навукова-даследчыхпраектаў “Прымаць. Разумець. Дапамагаць». Арганізатарам конкурсу выступіў Курскідзяржаўны ўніверсітэт (Расійская Федэрацыя).

У фінале ўдзельнічалі навучэнцыбакалаўрыяту, магістратуры і практычныяработнікі адукацыйных арганізацый з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Работы, прадстаўленыя на конкурс, закраналіактуальныя праблемы спецыяльнай і інклюзіўнайадукацыі. Нашы студэнты прадставілі праект"Розныя героі - адзін свет", які накіраваны на выхаванне каштоўнасцей роўнасці, эмпатыі і прыняцця ў дзіцячым асяроддзі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця празказачных герояў. Аўтарамі зборніка казак выступілістудэнты 3 курса спецыяльнасці "Сацыяльнаяпедагогіка" БарДУ.

Па выніках конкурсу праект быў удастоенывышэйшай узнагароды - Гран-пры!

17.06.2025