УНИВЕРСIТЭТ

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт выступіў апаніруючай арганізацыяй па дысертацыі

16.06.2025 года ўстанова адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» выступіў апаніруючай арганізацыяй па дысертацыі, прадстаўленай на суісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці 13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.

На пашыраным пасяджэнні кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі пад старшынствам Наталлі Рыгораўны Дубешка, загадчыка кафедры, кандыдата педагагічных навук, дацэнта, была прадстаўлена дысертацыйных праца і аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці 13.00.01 — агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі па тэме «Развіццё зместу дашкольнай адукацыі ў сучасным Кітаі», выкананай Ван Кайжун ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» пад навуковым кіраўніцтвам Таццяны Яўгенаўны Цітавец, кандыдата педагагічных навук, дацэнта, дацэнта кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка». Склад пашыранага пасяджэння кафедры зацверджаны загадам рэктара ў колькасці 12 чалавек, з якіх 1 доктар педагагічных навук, прафесар; 2 кандыдаты педагагічных навук, дацэнта; 1 кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

Эксперт дысертацыйнай працы — Ларыса Дзмітрыеўна Глазырина, прафесар кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар, прадставіла станоўчы водгук апаніруючай арганізацыі.

У навуковай дыскусіі прынялі ўдзел Галіна Аляксандраўна Нікашына, дацэнт кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі, дацэнт, Алена Анатольеўна Кляшчова, загадчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, старэйшыя выкладчыкі кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Наталля Уладзіміраўна Раманчук, Наталля Аляксандраўна Васілевіч, Наталля Апалосаўна Каралёва.

Аднагалосным рашэннем кафедры быў прыняты станоўчы водгук на дысертацыю Ван Кайжун. Жадаем суіскальніку паспяховай абароны і новых навуковых адкрыццяў!

16.06.2025