УНИВЕРСIТЭТ

Перамога ва Ўсебеларускай важацкай алімпіядзе

На базе ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”» Міністэрствам адукацыі праведзена Ўсебеларуская важацкая алімпіяда.

Мэта правядзення алімпіяды – выяўленне найбольш эрудзіраваных і падрыхтаваных студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей да работы ў выхаваўча-аздараўленчых установах.

Удзельнікамі алімпіяды сталі 100 чалавек з розных абласцей Беларусі.

Студэнт 4 курса спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» АЛЯКСЯЕВІЧ Ягор Васільевіч па выніках алімпіяды заняў 3 месца. Конкурсныя матэрыялы былі падрыхтаваны пад кіраўніцтва ІВАНЧАНКА Таццяны Мікалаеўны, старшага выкладчыка кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

Віншуем з заслужанай перамогай!

11.06.2025