УНИВЕРСIТЭТ

Дыплом I ступені на IV Міжнароднай студэнцкай дыстанцыйнай алімпіядзе па дашкольнай педагогіцы!

Дыплом I ступені у агульнакамандным заліку атрымала каманда «Чараўніцы» ў складзе студэнтаў спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» Клімчук Дзіяны (ДА-21), Козіч Анастасіі (ДА-21), Краўчанка Ганны (ДА-21) , Арэшка Веранікі (ДА-31) , Пінчук Валерыі (ДА-31) за перамогу ў IV Міжнароднай студэнцкай дыстанцыйнай алімпіядзе па дашкольнай педагогіцы, прысвечанай Году абаронцы Айчыны, арганізаванай БУВА «Сургуцкі дзяржаўны педагагічны універсітэт» (г. Сургут, Расійская Федэрацыя, 07 красавіка - 11 мая 2025г.)!

Дыпломам I ступені адзначана выкананне конкурснага задання «Тэставанне па дашкольнай педагогіцы "Дакажы, што ведаеш!». Індывідуальны дыплом I ступені атрымала Пінчук Валерыя (ДА-31) за лепшы вынік у тэставанні «Дакажы, што ведаеш». Дыплом II ступені ў тэставанні ў Арэшка Веранікі (ДА-31). Дыпломамі III ступені адзначана каманда Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў конкурсе канспектаў этычнай гутаркі "Гераічныя гісторыі", а таксама конкурсе сцэнарыяў музычна-паэтычнай гасцёўні.

Падзякамі за падрыхтоўку каманды адзначаны Кандрацюк Святлана Васільеўна і Захарчэня Наталля Фёдараўна, старэйшыя выкладчыкі кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі. Віншуем студэнтаў і кіраўнікоў!

10.06.2025