УНИВЕРСIТЭТ

Навучэнцы БарДУ прынялі ўдзел у I Міжнародным конкурсе навуковых артыкулаў "Эвалюцыя бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю ва ўмовах цыфравізацыі эканамічных працэсаў"

З 01.04.2025 па 03.06.2025 праводзіўся І Міжнародны конкурс навуковых артыкулаў "Эвалюцыя бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю ва ўмовах цыфравізацыі эканамічных працэсаў", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Казахстана.

Конкурс праводзіўся ў рамках 4-х тэматычных секцый. Навучэнцы 2-га і 3-га курсаў, Гаўрыльчык Карына Сяргееўна і Грынкевіч Валерыя Дзянісаўна, спецыяльнасці Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт, прынялі ўдзел у 2-й тэматычнай секцыі конкурсу "Аналіз гаспадарчай дзейнасці як інструмент забеспячэння эканамічнай бяспекі суб'ектаў прадпрымальніцтва".

Па выніках удзелу ў конкурсе навучэнцы ўзнагароджаны:

  • Дыпломам II ступені — Грынкевіч Валерыя Дзянісаўна;
  • Дыпломам III ступені — Гаўрыльчык Карына Сяргееўна.

Віншуем удзельнікаў з выдатнымі вынікамі і жадаем новых перамог і навуковых дасягненняў!

04.06.2025