УНИВЕРСIТЭТ

Вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу Profskills Belarus 2025

26 мая 2025 года ў Беларусі завяршыўся VI Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2025 і Адкрыты чэмпіянат прафесійнага майстэрства краін-партнёраў ЕАЭС+.

На працягу некалькіх дзён каля 400 удзельнікаў з розных рэгіёнаў краіны і краін-партнёраў дэманстравалі свае навыкі і веды па 50 кампетэнцыях у сферах будаўніцтва, вытворчасці, інжынерыі, інфармацыйных тэхналогій, транспарта, лагістыкі, сацыяльных і персанальных паслуг, а таксама творчых прафесій і моды.

Мерапрыемствы прайшлі на высокім узроўні, сабраўшы прафесіяналаў і маладых спецыялістаў, якія імкнуцца пацвердзіць сваю кваліфікацыю і павысіць прафесійны ўзровень. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды і прызнанне за свае дасягненні. Гэты конкурс стаў важнай платформай для абмену вопытам і развіцця прафесійнай супольнасці рэгіёна.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт ад Брэсцкай вобласці ў кампетэнцыі «Прамысловы дызайн» пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі адытыўных тэхналогій Наліўка Алега Ігаравіча прадстаўляла студэнтка другога курса спецыяльнасці «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій» Сіваева Ганна. На працягу двух конкурсных дзён на пляцоўцы "Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку" канкурсанты павінны былі праявіць усе свае веды і ўменні ў галіне прамысловага дызайну.

У выніку ўпартай працы Ганна стала сярэбранай медалісткай VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2025.

Загадчык лабараторыі, Наліўка Алег Ігаравіч, выступіў у ролі эксперта па кампетэнцыі "Прамысловы дызайн". Акрамя таго, удзельнікі атрымалі магчымасць сустрэцца з працадаўцамі і замежнымі экспертамі, абмеркаваць актуальныя трэнды і наладзіць новыя кантакты.

28.05.2025