З 22 па 24 мая 2025 года ў БДЭУ студэнты БарДУ Дзегіль Уладзіслаў (ЭАП-31), Даніленка Таццяна (СП-31), Венжык Дыяна (СП-31) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Дзегіль Наталляй Іваноўнай прынялі ўдзел у I Міжнародным форуме "Моладзь — стратэгічны рэсурс нацыі". Форум прысвечаны пошуку новых ідэй і рашэнняў, якія садзейнічаюць развіццю моладзі як ключавога рэсурсу беларускага грамадства, аб'яднанню моладзі, экспертаў у галіне маладзёжнай палітыкі і лідэраў грамадскіх арганізацый для абмеркавання актуальных пытанняў, звязаных з адукацыяй, сацыяльнай актыўнасцю і патрыятычным выхаваннем, а таксама працаўладкаваннем.
Форум аб'яднаў 200 юнакоў і дзяўчат з вядучых беларускіх і расійскіх ВНУ. Працуючы ў камандах, студэнты падрыхтавалі праекты, дзе прадставілі сваё бачанне Саюзнай дзяржавы ў будучыні ў такіх сферах, як эканоміка, культура, палітыка, абарона, бяспека і адукацыя. Для прысутных выступілі вядомыя спікеры — грамадскія дзеячы, дэпутаты, навукоўцы.
У другі дзень форуму студэнты БарДУ прадставілі праект "Ніткі памяці", у якім распавялі аб напрамках дзейнасці ў галіне патрыятычнага выхавання, якія ажыццяўляюцца ў нашым універсітэце. Завершыўся форум паездкай у парк інтэрактыўнай сярэднявечнай гісторыі "Вялікае княства Сула".
Удзельнікі форуму ўстанавілі новыя кантакты і атрымалі пазітыўныя эмоцыі.