УНИВЕРСIТЭТ

Круглы стол «Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці ў сучасным свеце» на лінгвістычным факультэце

Напярэдадні Дня сям’і на лінгвістычным факультэце адбыўся круглы стол «Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці ў сучасным свеце» з удзелам Віталя Лазоўскага, протаіерэя, Благачыннага Баранавіцкай царкоўнай акругі.

У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны аспекты дзяржаўнай падтрымкі сем’яў у Рэспубліцы Беларусь, сямейныя традыцыі ў розных краінах.

Айцец Віталь Лазоўскі ў сваім выступленні зрабіў акцэнт на духоўна-маральных асновах сям’і, узаемаадносінах паміж дзецьмі і бацькамі, сямейных каштоўнасцях, важнасці адказнага мацярынства і бацькоўства, пажадаў студэнтам сустрэць сваю другую палавінку і стварыць шчаслівую сям’ю.

19.05.2025