УНИВЕРСIТЭТ

Семінар-практыкум па падрыхтоўцы партфоліа «Я-педагог»

14 мая 2025 г.на факультэце педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт» праведзены семінар-практыкум па падрыхтоўцы партфоліо «Я – педагог» для выпускнікоў педагагічных класаў і груп педагагічнай накіраванасці, якія плануюць паступленне на педагагічныя спецыяльнасці ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

У семінары прынялі ўдзел 63 навучэнцы педагагічных класаў школ, гімназій, ліцэя Брэсцкай, Мінскай вобл, з іх ДУА «Ліцэй г.Жабінкі», ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Бярозы», ДУА «Бараўлянская сярэдняя школа №3», ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», ДУА «Першамайская сярэдняя школа ім. І.І. Валасевіча», ДУА «Сенніцкая сярэдняя школа № 2», ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Баранавічы ім. С.І. Грыцаўца», ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Баранавічы», ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Баранавічы», ДУА «Жамчужненская сярэдняя школа».

З прывітальным словам выступіла намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Ларыса Мікалаеўна Ляўкевіч.

Намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Лабун Дзіна Уладзіміраўна распавяла аб правілах і тэрмінах прыёму дакументаў, асаблівасцях уступнай кампаніі. Наталля Іванаўна Дзегіль, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у ходзе семінара-практыкума раскрыла этапы распрацоўкі партфоліо, патрабаванні да структуры, зместу і афармлення партфоліо, яго ролю ў прафесійным развіцці, абмяркоўвалася неабходная інфармацыя для ўключэння ў партфоліо, а таксама спосабы прадстаўлення матэрыялаў.

Прыклады афармлення Партфоліа прадэманстравалі студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Даніленка Таццяна гр. СП-41, Саўчук Дзмітрый гр. АПВ-41.

Актыў студэнцкага прафарыентацыйнага цэнтра пад кіраўніцтвам Таццяны Уладзіміраўны Петрушко правялі экскурсію па ўніверсітэце і знаёмства са спецыяльнасцямі факультэта педагогікі і псіхалогіі. Аксана Расціславаўна Сінкевіч, загадчык бібліятэкі, падрыхтавала выставу педагагічнай літаратуры.

Мы рады бачыць усіх удзельнікаў семінара і жадаем паспяховага шляху на вашым адукацыйным і прафесійным станаўленні!

19.05.2025