УНИВЕРСIТЭТ

Размеркаванне выпускнікоў інжынернага факультэта

На інжынерным факультэце адбыўся асноўны этап размеркавання выпускнікоў. Статус маладога спецыяліста ў 2025 годзе набудуць 80 выпускнікоў інжынернага факультэта, якім гарантавана першае працоўнае месца, сацыяльны пакет і падтрымка арганізацыі-заказчыка кадраў.

На працягу ўсяго тэрміну навучання інжынерным факультэтам арганізоўваліся сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых прадпрыемстваў і арганізацый горада і рэгіёна, праводзіліся экскурсіі на месцы будучага працаўладкавання, забяспечвалася праходжанне навучальных і вытворчых для таго, каб падрыхтаваць выпускнікоў да паспяховай кар'еры і забяспечыць іх плаўны пераход у прафесійнае асяроддзе.

Размеркаванне паказала высокі ўзровень зацікаўленасці прадпрыемстваў і арганізацый у выпускніках спецыяльнасцей факультэта.  Выпускнікі інжынернага факультэта пачнуць сваю працоўную дзейнасць у якасці маладых спецыялістаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях, з якімі ўніверсітэт заключыў дагаворы аб узаемадзеянні пры падрыхтоўцы спецыялістаў. Кожны студэнт меў магчымасць паразмаўляць са спецыялістамі прадпрыемстваў і арганізацый, якія прынялі ўдзел у размеркаванні.

У рабоце камісіі па размеркаванні выпускнікоў 2025 года прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты філіяла ЗАТ «Атлант» Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрылад», ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», ААТ «Савушкін прадукт», ТАА «Мідэа Рэфрыжэратар Мануфактурынг», УВП «Ніва» г.Салігорск, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш», ААТ «Лідахлебапрадукт», ААТ «Кранавы завод» г. Слуцк і інш.

Дзякуючы сумеснай рабоце ўніверсітэта і арганізацый-заказчыкаў кадраў усе студэнты атрымалі першае працоўнае месца і магчымасць працаваць на інавацыйных прадпрыемствах не толькі горада, але і рэспублікі. Арганізацыі-заказчыкі кадраў ужо са жніўня 2025 года прымуць у свае калектывы маладых спецыялістаў, здольных прапанаваць свежыя ідэі для развіцця прадпрыемства.

14.05.2025