Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Камп'ютэрнае тэставанне
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
На факультэце педагогікі і псіхалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 24—25 красавіка 2025 года прайшоў ХІ навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука — практыцы».
Традыцыйны навукова-практычны форум арганізаваны секцыяй псіхалогіі кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання пры падтрымцы ВНУ-партнёраў з Беларусі і Расіі. Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Л.М. Талстога (г. Тула, Расія), Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт у Ніжнім Тагіле (г. Ніжні Тагіл, Расія), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна (г. Брэст, Беларусь), Валагодскі дзяржаўны ўніверсітэт (г. Волагда, Расія) і Пяцігорскі дзяржаўны ўніверсітэт (г. Пяцігорск, Расія).
Праграма семінара ўключала ў сябе самыя розныя фарматы: даклады на пленарным пасяджэнні, секцыйныя даклады, абмеркаванні на круглым стале, майстар-класы па псіхалогіі, дыстанцыйны лекторый па філасофіі.
На базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта працавала дзве секцыі: 1 — «АСОБА Ў САЦЫЯЛЬНЫМ ПРАСТОР: ФІЛАСОФСКІ І ПСІХАЛАГІЧНЫ АСПЕКТЫ», 2 — «ПСІХАЛОГІЯ Ў ЗМЯНЯЛЬНЫМ СВЕЦЕ: ПРАБЛЕМЫ І ПЕРСПЕКТЫВЫ».
На базе аднаго з універсітэтаў-суарганізатараў — Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Л.М. Талстога (г. Тула) — праходзіла вочна-дыстанцыйная секцыя «ПРАБЛЕМЫ САЦЫЯЛЬНАЙ І ПСІХАЛОГА-ПЕДАГАГІЧНАЙ ПАДТРЫМКІ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ З АСАБНЫМІ ПАТРЭБАСЦЯМІ». Узначалілі секцыю СЦЯПАНАВА Наталля Анатольеўна, дэкан факультэта псіхалогіі Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Л.М. Талстога, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, і ЛЕШЧАНКА Святлана Генадзеўна, загадчык кафедры спецыяльнай псіхалогіі, дэфекталогіі і сацыяльнай работы псіхалогіі Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Л.М. Талстога, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.
Удзельнікі міждысцыплінарнага круглага стала на тэму «АДУКАЦЫЯ Ў XXI СТАГОДДЗІ: ФІЛАСОФСКІ, САЦЫЯЛАГІЧНЫ, ПСІХАЛАГІЧНЫ І ПЕДАГАГІЧНЫ АСПЕКТЫ» разглядалі такія праблемныя пытанні, як вышэйшая школа і яе мэта ў XXI стагоддзі; катэгорыі «поспех» і 2паспяховая асоба» ў сучасным адукацыйным асяроддзі: парадоксы, супярэчнасці і шляхі выхаду; крытычнае мысленне як вынік прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў; кагнітыўная (інфармацыйная) стомленасць як феномен сучаснай адукацыі; традыцыі і інавацыі ў сучаснай адукацыі: дыялог або супрацьстаянне; дыджыталізацыя адукацыі: кейс ВНУ; камерцыялізацыя вышэйшай адукацыі: праблемы і шляхі пераадолення; вышэйшая адукацыя: фундаментальная - прыкладная - практыкаарыентаваная? і інш.
На базе ВНУ-партнёра – Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт у Ніжнім Тагіле (г. Ніжні Тагіл) – праведзены дзве вочна-дыстанцыйныя псіхолага-педагагічны майстэрні: «ФРАГМЕНТ ВЯЛІКАЙ ПСІХАЛАГІЧНАЙ ГУЛЬНІ «ЭКЗАМЕН» (пад кіраўніцтвам Мяшковай Ірыны Уладзіміраўны, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта, загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі Уральскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў г. Ніжні Тагіл) і «РАБОТАТЭХНІЧНЫЯ СРОДКІ Ў АДУКАЦЫІ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА І МАЛОДШАГА ШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ» (пад кіраўніцтвам Ламаевай Марыны Валянцінаўны, кандыдата педагагічных навук, дацэнта, дэкана факультэта псіхолага-педагагічнай адукацыі Уральскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў г. Ніжні Тагіл, і Скорабагатавай Юліі Валер'еўны, кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры псіхалогіі і педагогікі дашкольнай і пачатковай адукацыі Уральскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў г. Ніжні Тагіл).
Скрыпінскім Максімам Уладзіміравічам, практычным псіхолагам, сертыфікаваным кансультантам па хімічнай і біхевіяральнай залежнасці, НЛП-практыкам, псіхолагам псіханеўралагічнага дыспансера УАЗ «Барысаўская ЦРБ» быў дадзены дыстанцыйны майстар-клас студэнтам-псіхолагам на тэму «ПСІХАЛАГІЧНАЕ СУПРАВАДЖЭННЕ АСОБ СКЛОННЫХ ДА ХІМІЧНАЙ АДЫКЦЫІ».
Секцыя псіхалогіі кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання дзякуе ўсім універсітэтам-партнёрам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія выступілі суарганізатарамі дадзенага навукова-практычнага мерапрыемства, а таксама кіраўніцтва факультэта педагогікі і псіхалогіі і асабіста дэкана факультэта Яцэнка Таццяну Яўгенаўну за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні ХI навукова-практычнага семінара з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы».
Абiтурыент БарДУ
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ