Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Камп'ютэрнае тэставанне
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
18 красавіка кафедрай псіхалогіі і фізічнага выхавання факультэта педагогікі і псіхалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта была праведзена VI Рэспубліканская алімпіяда па псіхалогіі «Свет псіхалогіі», прымеркаваная да Года добраўпарадкавання краіны. Да ўдзелу былі запрошаны каманды навучэнцаў педагагічных класаў, груп педагагічнай накіраванасці 9-11 класаў, а таксама навучэнцы 9-11 класаў у складзе 5 чалавек.
Алімпіяда была арыентавана на развіццё псіхалагічнай культуры і адказнасці ў навучэнцаў, садзейнічанне іх прафесійнаму самавызначэнню, стымуляванне іх творчай і навуковай актыўнасці, садзейнічанне ўсведамленню значных сацыяльна-псіхалагічных праблем сучаснага грамадства і шляхоў іх вырашэння.
У Алімпіядзе бралі ўдзел 85 навучэнцаў з 17 каманд з гімназій і школ Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай абласцей. На адкрыцці алімпіяды з прывітальным словам выступілі РЫТВІНСКАЯ Яўгенія Міхайлаўна, прарэктар па вучэбнай рабоце, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, і ЯЦЭНКА Таццяна Яўгенаўна, дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.
У рамках правядзення алімпіяды працавалі чатыры секцыі, у кожнай з якіх ажыццяўляла судзейства кампетэнтнае журы:
Каманды спаборнічалі ў трох конкурсах: конкурс I – «Візітоўка» (тэма візіткі – «Мой асобасны ўклад у добраўпарадкаванне краіны»), II – «Эрудыт», III – «Псіхалогія: новы погляд». Каманды прэзентавалі сябе, вырашалі алімпіядныя заданні розных фарматаў і відаў складанасці (ідэнтыфікацыя псіхалагічнага феномена па метафарычным малюнкам, вызначэнне асноўных навуковых ідэй псіхалагічных эксперыментаў, псіхалагічная інтэрпрэтацыя відэасюжэтаў), абаранялі свае праекты на тэму «Навацыйны метад псіхалагічнай прафілактыкі схільнасці навучэнцаў падлеткавага і юнацкага ўзросту да ўжывання абсцэнай (нецэнзурнай) лексікі ў зносінах і фарміравання ў іх псіхалагічнай культуры гаворкі».
Па выніках працы журы каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі I, II і III ступеняў, а таксама асобныя каманды былі ўдастоены дыпломаў па асобных намінацыях («Інтэлектуальная і псіхалагічная сінэргія», «Псіхалогія: сучасны погляд», «Крэатыўнае рашэнне», «Аратарскае мастацтва», «Эрудыцыя ў псіхалогіі», «Псіхалагічная пазіцыя»).
ДЫПЛОМАМ I СТУПЕННІ ўзнагароджаны: каманда «Адкрыты патэнцыял» ДУА «Гімназія г. Пружаны»; каманда «Псіхпрофіль» ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Ліда»; каманда «Лікарыс» ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы»; каманда «перазагрузка» ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мар'іна Горка».
ДЫПЛОМАМ II СТУПЕННІ ўзнагароджаны: каманда «Псіхічныя працэсы» ДУА «Гімназія № 3 г. Барысава»; каманда «Эмацыйны сад» ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Барысава»; каманда «Трыгер» ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Барысава»; каманда «Гармонія душы» ДУА «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна».
ДЫПЛОМАМ III СТУПЕННІ ўзнагароджаны: каманда «Сіла ўкладу» ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Брэста»; каманда «Лэдзі дасканаласць» ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Бярозаўка»; каманда «Лучанкі» ДУА «Гімназія № 40 ім. Я.Лучыны г. Мінска»; какмнда «ЭМПАТЫ» ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Баранавічы»; каманда «210 вольт» ДУА «Сярэдняя школа № 210 г. Мінска».
Кафедра псіхалогіі і фізічнага выхавання выказвае падзяку адміністрацыі ўстаноў адукацыі, якая прадаставіла магчымасць вучням узяць удзел у Алімпіядзе, а таксама кіраўнікам каманд-удзельніц за высокі ўзровень прафесіяналізму ў падрыхтоўцы навучэнцаў на Алімпіяду.
Абiтурыент БарДУ
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ