УНИВЕРСIТЭТ

Інтэрактыўная пляцоўка «Мастацтва, апаленае вайной», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

На базе экспазіцыйнага кутка «Забыццю не падлягае» ва ўстанове адукацыі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт адбылася інтэрактыўная пляцоўка «Мастацтва, апаленае вайной», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемства было арганізавана выкладчыкамі секцыі тэхналогіі і выяўленчага мастацтва (кафедра педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін) Рудневай Г.Э., Капуза Л. Р., Кацько П. Д. у ім прынялі ўдзел студэнты 1-4-га курсаў спецыяльнасці «Тэхналагічная адукацыя».

Адкрылі пляцоўку студэнты першага і другога курса: Казловіч Я., Бікбулатава В., Каратчэня Д., Касмуля Я. Яны распавялі пра выдатных беларускіх жывапісцаў Савіцкага М. А., Грамыкі В. А., Шчамялёва Л. Д., якія праславіліся сваімі працамі на ваенную тэматыку. У выступах студэнтаў акцэнтавалася ўвага на тым, як мастакі ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях, а затым пасля вайны захоўвалі на палотнах свой боль і свае ўспаміны: аб бітвах і канцлагерах, разбураных гнёздах і спаленых хатах, пра Дзень Перамогі. Адзначана было, што многія працы майстроў біяграфічныя.

Далей студэнты трэцяга і чацвёртага курсаў прадставілі свой вопыт мастацкай творчасці на ваенную тэматыку па творах беларускіх паэтаў Броўкі П., Велюгіна А., Куляшова А., Танка М., Быкава В. выступоўцы студэнты Валынец П., Барычэўская Р., Белянова А., Шпак М., Лаўрэненка К. асвятлілі ваенны этап жыцця паэтаў і пісьменнікаў. Адзначаны ўклад кожнага ў набліжэнні Перамогі. Затым студэнты распавялі пра свае працы: змесце, кампазіцыі, тэхнічным рашэнні. Слухачы змаглі наглядна ўбачыць графічныя лісты, так як работы экспануюцца на выставе «Паэзія і графіка» экспазіцыйнага кутка «Забыццю не падлягае», дзе і адбывалася мерапрыемства. Таксама работы дэманстраваліся падчас прэзентацыі.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы зацікаўленасці і выклікала вялікую цікавасць у прысутных.

26.04.2025