УНИВЕРСIТЭТ

Фестываль педагагічных класаў у БарДУ

З 24 сакавіка па 27 сакавіка 2025 года на базе факультэта педагогікі і псіхалогіі, лінгвістычнага факультэта ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праходзіць III Міжрэгіянальны фестываль педагагічных класаў «Я - будучы педагог: прэстыж і імідж педагагічнай прафесіі». Педагагічны фестываль арыентаваны на паглыбленне і канкрэтызацыю ўяўленняў вучняў педагагічных класаў і груп педагагічнай накіраванасці аб педагагічнай прафесіі, педагагічных спецыяльнасцях, фарміраванне кампетэнцый, запатрабаваных для паспяховага навучання на педагагічных спецыяльнасцях.

Па выніках рэгістрацыі ўдзельнікамі Фестывалю стануць больш за 150 вучняў педагагічных класаў і груп педагагічнай накіраванасці.

Праграма Фестывалю вельмі насычаная, уключае мерапрыемствы ў фармаце конкурсу і майстар-класа для кожнай педагагічнай спецыяльнасці ўніверсітэта. Усе навучэнцы педагагічных класаў маглі зрабіць памятныя фатаграфіі ў тэматычнай фотазоне, падрыхтаванай Студэнцкай радай факультэта педагогікі і псіхалогіі.

24 сакавіка 2025 года адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Міжрэгіянальнага фестывалю педагагічных класаў «Я - будучы педагог: прэстыж і імідж педагагічнай прафесіі». З прывітальным словам выступілі: прарэктар па вучэбнай рабоце РЫТВІНСКАЯ Яўгенія Міхайлаўна, дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі ЯЦЭНКА Таццяна Яўгенаўна, дэкан лінгвістычнага факультэта ПУЧЫНСКАЯ Таццяна Міхайлаўна.

У першы дзень Фестывалю на факультэце педагогікі і псіхалогіі арганізаваны і праведзены Конкурс на лепшы педагагічны клас у вырашэнні мэты ўстойлівага развіцця «Якасная адукацыя». Каманды з ліку навучэнцаў педагагічных класаў і груп педагагічнай накіраванасці прадставілі праекты «Школа будучыні», прынялі ўдзел у псіхолага-педагагічным квэсце, заданні якога выбудаваны студэнцкім прафарыентацыйным цэнтрам факультэта педагогікі і псіхалогіі пад кіраўніцтвам ПЯТРУШКА Таццяны Уладзіміраўны, адказнага за прафарыентацыйную працу, з улікам зместу праграмы факультатыва «Уводзіны ў педагагічную прафесію».

У канферэнц-зале ўніверсітэта адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў пераможцам конкурсу на лепшы педагагічны клас у вырашэнні мэты ўстойлівага развіцця «Якасная адукацыя». Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны каманды: «Вялікая перамена» ДУА «Большачучэвіцкая сярэдняя школа», «Святло Ведаў» ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Баранавічы», «Навігатары поспеху» ДУА «Сярэдняя школа №18 г. Баранавічы». Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны каманды: «Праметэй» ДУА «Варонаўская сярэдняя школа», «Тварцы будучыні» ДУА «Сярэдняя школа №15 г. Баранавічы», «Компас» ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Баранавічы». Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны каманды: «Мы» ДУА «Сярэдняя школа №1 ім. С. І. Грыцаўца», «Творчыя гуру» ДУА «Сярэдняя школа №19 г. Баранавічы».

Адміністрацыя ўніверсітэта, факультэта педагогікі псіхалогіі, лінгвістычнага факультэта выказваюць падзяку ўсім удзельнікам Фестывалю педагагічных класаў, кіраўнікам і жадаюць творчых поспехаў!

28.03.2025