УНИВЕРСIТЭТ

Кірмаш педагагічных прафесій у Пухавіцкім раёне

19 сакавіка 2025 сакавіка з мэтай папулярызацыі прафесій педагагічнай накіраванасці ў Пухавіцкім раёне адбыўся кірмаш педагагічных прафесій у Пухавіцкім раённым цэнтры культуры. У працы Кірмашы прынялі ўдзел ПЯТРУШКА Таццяна Уладзіміраўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, адказны за выхаваўчую працу на факультэце, і ЛАТАН Данііл, студэнт групы СП-31. Яны пазнаёмілі абітурыентаў з пералікам спецыяльнасцей, магчымасцямі паступлення на педагагічныя спецыяльнасці без уступных іспытаў, умовамі паступлення і навучання ў БарДУ.

Мерапрыемства наведалі больш за 300 школьнікаў 8-11 класаў устаноў адукацыі Пухаўшчыны.

25.03.2025