УНИВЕРСIТЭТ

Прафарыентацыйнае мерапрыемства «Навігатар прафесій» на факультэце эканомікі і права

11 сакавіка 2025 года на факультэце эканомікі і права адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства «Навігатар прафесій». У рамках мерапрыемства выпускнікі факультэта, а таксама студэнты перадвыпускных курсаў змаглі сустрэцца з патэнцыяльнымі заказчыкамі кадраў, прадстаўнікамі арганізацый Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Праводзілася гэтае мерапрыемства з мэтай садзейнічання занятасці навучэнцаў, знаёмства з інфармацыяй аб вакансіях, прапанаваных наймальнікамі, скарачэння перыяду пошуку працы, правядзення спецыялістамі дзяржаўнай службы занятасці і прадстаўнікамі кадравых службаў арганізацый папярэдняй гутаркі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел арганізацыі розных напрамкаў дзейнасці: прадстаўнікі гандлёвай, галіны машынабудавання, юрыдычнай, лагістычнай і сферы турызму. Асноўнымі арганізацыямі-ўдзельнікамі дадзенага мерапрыемства сталі: Мінскае гарадское ўпраўленне ФСАН, ТАА «Парк жывёл», «Банк ВТБ», прадстаўнікі праваахоўных органаў, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і інш. Усяго ж колькасць удзельнікаў сустрэчы склала больш за дзесяць арганізацый і больш за 100 студэнтаў.

У пачатку сустрэчы першы прарэктар універсітэта, КЛІМУК Уладзімір Уладзіміравіч, расказаў студэнтам аб створаных дзяржаўных мерах падтрымкі для моладзі Рэспублікі Беларусі, прывітаў усіх удзельнікаў, падкрэсліў значнасць і неабходнасць правядзення мерапрыемства, і пажадаў плённай работы.

Дэкан факультэта эканомікі і права, ПАЗНЯКЕВІЧ Вікторыя Мікалаеўна, таксама прывітала ўсіх удзельнікаў сустрэчы і азнаёміла прысутных з праграмай і рэгламентам працы мерапрыемства. Пасля чаго, арганізацыі-ўдзельнікі выступілі перад студэнтамі, расказаўшы пра асноўныя напрамкі дзейнасці сваіх арганізацый і асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да патэнцыйных кандыдатаў.

Студэнты ж у сваю чаргу змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, аб бягучым стане рынку працы, аб неабходных кампетэнцыях і ўмовах працы, атрымаць кансультацыі спецыялістаў кадравых службаў арганізацый.

У рамках гэтага мерапрыемства заказчыкі кадраў азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўніверсітэта ў галіне вучэбнай, навукова-даследчай, культурнай і выхаваўчай сфер.

Дзякуем усім удзельнікам і гасцям дадзенага мерапрыемства і спадзяемся на далейшы працяг і ўмацаванне дасягнутых узаемаадносін!

19.03.2025