УНИВЕРСIТЭТ

Інфармацыйны дыялог студэнтаў інжынернага факультэта з прадстаўнікамі праваслаўнай царквы «Аб дзяржаве і рэлігіі ва ўмовах сучаснага свету»

На інжынерным факультэце студэнты 1 і 2 курсаў сталі ўдзельнікамі цікавага мерапрыемства. Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспулікі Беларусь была арганізавана сустрэча з настаяцелем храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г.Баранавічы, кандыдатам багаслоўя, протаіерэем Віталем Лазоўскім. Тэматыка сустрэчы «Аб дзяржаве і рэлігіі ва ўмовах сучаснага свету» актуальная ва ўсе часы.

У ходзе гутаркі Віталь Лазоўскі закрануў пытанні гісторыі фарміравання дзяржаўнасці з часоў Старажытнага Егіпта і Візантыі, гісторыі зараджэння хрысціянства. Размова ішла і аб узаемадзеянні дзяржаўных органаў і духавенства ў розных краінах на розных гістарычных этапах развіцця чалавецтва. Студэнтаў зацікавіла, што хрысціянства стала «заснавальнікам» паняцця «правы чалавека».

Пытанні Вялікай Айчыннай вайны і ўдзел прадстаўнікоў духавенства ў абароне Айчыны - таксама тэматыка аднаго з блокаў мерапрыемства. Мэтай нашай дзяржавы і ўсіх яе грамадзян з'яўляецца недапушчальнасць адраджэння нацызму, фашысцкай ідэалогіі.

У сучасным свеце адносіны паміж дзяржавай і рэлігіяй становяцца ўсё больш складанымі. Розныя краіны па-рознаму падыходзяць да пытання рэлігійнай свабоды, што ўплывае на сацыяльную стабільнасць у свеце. У шэрагу дзяржаў рэлігія актыўна інтэгруецца ў палітыку, фармуючы нацыянальную ідэнтычнасць, у той час як у нашай краіне царква афіцыйна аддзелена ад дзяржавы. У канчатковым выніку, паспяховае ўзаемадзеянне паміж дзяржавай і рэлігіяй можа стаць асновай для стабільнасці і развіцця ў разнастайным свеце.

Так, у нашай краіне па прапанове праваслаўнай царквы з мэтай захавання маральнасці ў грамадстве на рэферэндум 2022 года былі ўнесены прапановы аб уключэнні артыкула ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь аб шлюбе, як свабодным саюзе паміж мужчынам і жанчынай па нараджэнні. 

Дадзеная сустрэча дала магчымасць студэнтам задумацца і аб сваёй ролі ў грамадстве.

17.03.2025