12 сакавіка 2025 г. на лінгвістычным факультэце адбылася займальная віктарына для выкладчыкаў «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь!». Каманды выкладчыкаў спаборнічалі ў веданні палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай сімволікі, прыроды, гісторыі, біяграфій знакамітых беларусаў. Мерапрыемства прайшло ў прыязнай атмасферы. Пераможцам уручаны друкаваныя выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і сувеніры.