УНИВЕРСIТЭТ

Канцэртна-віншавальная праграма «Марфель 238» на лінгвістычным факультэце

6 сакавіка 2025 г. на лінгвістычным факультэце адбылося традыцыйнае мерапрыемства – канцэртна-віншавальная праграма «Марфель 238» для выкладчыкаў і студэнтаў, прысвечаная святкаванню Дня абаронцы Айчыны і Міжнароднаму жаночаму дню.

Члены студэнцкага савета факультэта святочна ўпрыгожылі аўдыторыю, падрыхтавалі конкурсную праграму для мужчынскай і жаночай каманд. Творчыя нумары садзейнічалі стварэнню святочнага настрою.

У рамках мерапрыемства былі праведзены разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы, якія аб’ядналі прадстаўнікоў моцнай і прыгожай паловы факультэта. Завяршэннем свята стаў пачастунак усіх прысутных прысмакамі.

Традыцыйнае мерапрыемства «Марфель 238» дапамагае стварыць перадсвяточную атмасферу ў калектыве і сярод студэнцтва.

13.03.2025