УНИВЕРСIТЭТ

Зборнік «Мой любы край – мая Берасцейшчына» – вынік працы літаратурнага аб'яднання «Паэтычны партал»!

Вершы таленавітых студэнтаў БарДУ надрукаваныя ў кнізе «Мой любы край – мая Берасцейшчына». Пад такой назвай у гонар 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці выйшаў калектыўны зборнік паэзіі і прозы юных талентаў. Гонар перапаўняе за высокую ацэнку твораў студэнтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і магчымасць быць апублікаванымі! Тым больш прыемна, што дзяржава клапоціцца пра моладзь і стварае ўмовы для развіцця таленту. Праект рэалізаваны Брэсцкай абласной бібліятэкай і прафінансаваны Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам.

Сардэчна дзякуем выкладчыкам універсітэта, кіраўнікам літаратурнага аб'яднання «Паэтычны партал» Л. М. Антонавай і Т. В. Шчэрба, дырэктару і спецыялістам Баранавіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за духоўна-маральнае выхаванне моладзі і падрыхтоўку студэнтаў да конкурсу! Сярод аўтараў зборніка вершаў і прозы «Мой любы край – мая Берасцейшчына» – студэнты БарДУ: Баброў Канстанцін, Саўчук Дзмітрый, Трафімук Анастасія, Лабко Арсеній, Падліпская Ксенія, Каханоўская Вікторыя, Шылко Вераніка.

Кніга, атрыманая з Брэсцкай абласной бібліятэкі, папоўніла бібліятэчны фонд універсітэта і чакае сваіх чытачоў. Брава, юныя таленты! Жадаем вам далейшых поспехаў ў пісьменніцкай дзейнасці!

 

13.02.2025