УНИВЕРСIТЭТ

«Навагодні экспрэс» па дзіцячых садах і пачатковых школах Баранавіцкага раёна

14 студзеня 2025 года здзейсніў свой чарговы рэйс па дзіцячых садах і пачатковых школах Баранавіцкага раёна «Навагодні экспрэс» Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Святочную навагоднюю праграму падрыхтавалі студэнты другога курса спецыяльнасці Дашкольная адукацыя: Краўчанка Ганна і Хаменка Мікалай у ролях Снягуркі і Дзеда Мароза, прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі БарДУ Дубешка Наталля Рыгораўна і Шаўгеня Маргарыта Міхайлаўна. Паездка адбылася дзякуючы арганізацыі і дапамозе Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Святой Сям'і г.Баранавічы.

Кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак і добры настрой!

15.01.2025