УНИВЕРСIТЭТ

«Калядная скрыначка» лінгвістычнага факультэта дастаўлена дзецям

23 снежня 2024 г. студэнты лінгвістычнага факультэта ў рамках ужо традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Калядная скрыначка» наведалі дзяржаўную сацыяльна-педагагічную ўстанову адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Баранавічы». Студэнты падрыхтавалі віншавальную праграму з гульнямі і конкурсамі для дзяцей, вадзілі карагод, танцавалі, спявалі з дзецьмі.

Дзяўчынкі і хлопчыкі ў сваю чаргу падрыхтавалі вершы і з хваляваннем расказвалі іх Дзеду Марозу. Усім выхаванцам цэнтра былі ўручаны падарункі, сабраныя за час правядзення дабрачыннай акцыі. 

Выказваем падзяку ўсім студэнтам і выкладчыкам, якія прынялі ўдзел у акцыі «Калядная скрыначка»! Аддаючы ад сэрца, набываеш больш!

30.12.2024