УНИВЕРСIТЭТ

Студэнт лінгвістычнага факультэта – уладальнік прэміі Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

12 лістапада 2024 г. ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася цырымонія ўручэння прэміі Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь за высокія дасягненні ў вывучэнні кітайскай мовы і культуры ў 2024 г. Прэмія прысуджаецца з мэтай аказання дапамогі беларускай моладзі ў вывучэнні кітайскай мовы, разуменні кітайскай культуры, а таксама для ўмацавання сяброўства паміж краінамі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань, а таксама намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кадлубай Аляксандр Уладзіміравіч.

Лаўрэатам прэміі ў намінацыі «Лепшы навучэнец і студэнт у вывучэнні кітайскай мовы ў 2024 годзе» стала студэнтка лінгвістычнага факультэта Анастасія Кур’яновіч.

16.11.2024