УНИВЕРСIТЭТ

Прафарыентацыйна-адукацыйны праект «Стань студэнтам на адзін дзень»

26 кастрычніка 2024 г. на лінгвістычным факультэце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта быў рэалізаваны прафарыентацыйна-адукацыйны праект «Стань студэнтам на адзін дзень».

У рамках сустрэчы з адміністрацыяй факультэта ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі актуальную інфармацыю аб спецыяльнасцях лінгвістычнага факультэта, аб асаблівасцях прыёмнай кампаніі 2025 года.

Выкладчыкі падрыхтавалі інтэрактыўныя пляцоўкі для будучых абітурыентаў:

  • Майстар-клас «German ці Deutsch? – Выбар бяспройгрышны!»;
  • Інтэрактыўная віктарына «Таямніцы Паднябеснай»;
  • Інтэрактыўная гульні «Лінгвістычны калейдаскоп»;
  • Інтэрактыўны конкурс «Беларускія пісьменнікі-юбіляры».

Навучэнцы школ змаглі адчуць сябе студэнтамі і прыняць удзел у майстар-класах, квізах, віктарынах, конкурсах, дзякуючы якім яны пагрузіліся ў жыццё ўніверсітэта. Студэнтамі лінгвістычнага факультэта былі праведзены азнаямленчыя экскурсіі па інфраструктуры ўніверсітэта.

Лінгвістычны факультэт выказвае падзяку арганізатарам і ўдзельнікам за рэалізацыю праекта.

31.10.2024