УНИВЕРСIТЭТ

Этыка сітуацыйнай дапамогі людзям з інваліднасцю

У рамках дысцыпліны «Этыка. Эстэтыка» старшага выкладчыка кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Святланы Уладзіміраўны Віруцкай са студэнтамі 2-га курса лінгвістычнага факультэта 24.10.2024г. прайшла сустрэча са старшынёй Баранавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Святланай Анатольеўнай Патоцкай.

Студэнты даведаліся аб спецыфіцы жыцця, працы і адпачынку людзей з інваліднасцю па зроку. На практычным досведзе зразумелі, з якімі цяжкасцямі можа сутыкнуцца чалавек з інваліднасцю. Пазнаёміліся з этыкай сітуацыйнай дапамогі людзям з інваліднасцю па зроку.

25.10.2024