УНИВЕРСIТЭТ

Другі Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці

19 чэрвеня 2024 г. адбыўся II Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці, які сабраў каля 400 удзельнікаў, сярод якіх былі прадстаўнікі БарДУ: Маладзёжныя паслы чацвёртага склікання Мэт устойлівага развіцця Саўчук Дзмітрый (ОТИ-31) і Мішукова Лізавета (ГЭ-31).

На форуме прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, парламента, грамадскіх аб'яднанняў, дзелавых і акадэмічных колаў, міжнародных арганізацый абменьваліся думкамі па пытаннях эфектыўнасці функцыянавання нацыянальнай стратэгіі кіравання працэсам дасягнення ЦУР, ацэнкі прагрэсу дасягнення ЦУР у Рэспубліцы Беларусь і іншымі.

У межах форума прайшла панэльная дыскусія № 2 «Сацыяльныя інавацыі і лічбавыя трансфармацыі», у якой з дакладам выступіў Маладзёжны пасол чацвёртага склікання Мэт устойлівага развіцця Саўчук Зміцер Генадзевіч – студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі, 3 курса, ОТІ-31.

20.06.2024