УНИВЕРСIТЭТ

Пасяджэнне Школы маладога спецыяліста «Педагагічны капуснік. Кірмаш талентаў» на лінгвістычным факультэце

У рамках мерапрыемстваў Рэспубліканскага марафона моладзі і студэнцтва 21 чэрвеня 2024 года на лінгвістычным факультэце адбылося выніковае пасяджэнне Школы маладога спецыяліста.

Маладыя выкладчыкі, выкладчыкі-стажоры і іх настаўнік, старшы выкладчык кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў З. І. Корзун абмяняліся вопытам, абмеркавалі тэхналогіі, метадычныя прыёмы, распрацоўкі, якія паспяхова прымяняліся пачынаючымі выкладчыкамі ў 2023/2024 навучальным годзе.

21.06.2024