УНИВЕРСIТЭТ

Падведзены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы куратар БарДУ – 2024»

У рамках урачыстага пасяджэння Савета ўніверсітэта падведзены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы куратар БарДУ – 2024»

Па выніках галасавання журы конкурсу лепшым куратарам БарДУ 2024 года стала куратар групы БІЯ-21 лінгвістычнага факультэта Панкевіч Кацярына Юреўна.

Пераможцамі ў намінацыях сталі:

– Аляксеевіч Вікторыя Мікалаеўна, куратар групы ЭМ-31 факультэта эканомікі і права, у намінацыі «Выкарыстанне інавацыйных і традыцыйных падыходаў у арганізацыі вучэбнай дзейнасці»;

– Кіпель Андрэй Сяргеевіч, куратар вучэбнай групы ПП-21 факультэта педагогікі і псіхалогіі, у намінацыі «Стварэнне ўмоў для развіцця гарманічнай асобы кожнага студэнта ў навучальнай групе»;

– Краўчук Вольга Дзмітрыеўна, куратар вучэбнай групы ІСТ-21 інжынернага факультэта, у намінацыі «Стварэнне спрыяльнага выхаваўчага асяроддзя ў вучэбнай групе, пошук і ўкараненне новых форм работы ў рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання студэнтаў».

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшай плённай працы і высокіх вынікаў у прафесійнай дзейнасці!!!

25.06.2024