УНИВЕРСIТЭТ

Вынікі міжнароднай эканамічнай Алімпіяды ў г.Віцебску

30 мая 2024 года каманда Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у міжнароднай эканамічнай Алімпіядзе ў г.Віцебску сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на базе Віцебскага філіяла УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».

Міжнародная эканамічная Алімпіяда праводзілася ў чатыры туры: «Візітоўка, «Свая гульня», «Конкурс капітанаў», «Фінал». У алімпіядзе былі заданні двух варыянтаў:

  1. на веданне практычных і тэарэтычных звестак па вучэбных дысцыплінах Эканоміка арганізацыі, Макраэканоміка, Мікраэканомікі, Эканамічная тэорыя, Маркетынг, Цэнаўтварэнне і інш.;
  2. нестандартныя заданні-выкарыстанне эканомікі ў розных сферах жыцця (кінематограф, замежная мова, літаратура і інш.)

У алімпіядзе прынялі ўдзел студэнты:

  • Гардзейка Вікторыя Аляксандраўна, група ЭОП-31,
  • Гурын Уладзіслаў Вадзімавіч, група ЭОП-31,
  • Загорац Аляксандра Дзянісаўна, група ЭМ-31,
  • Крук-Перапёлкіна Марыя Дзмітрыеўна, група ЭМ-21;
  • Лук'яновіч Уладзіслаў Уладзіміравіч, група ЭОП-31, капітан каманды.

Каманда Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла ганаровае 1-е месца сярод удзельнікаў Беларусі і Расіі. Віншуем студэнтаў факультэта эканомікі і права з годным удзелам у міжнароднай эканамічнай Алімпіядзе і жадае ім далейшых поспехаў у вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці!

03.06.2024