УНИВЕРСIТЭТ

Яркае дзяцінства

Святочнай канцэртна-конкурснай праграмай сустрэлі студэнты, супрацоўнікі БарДУ і госці свята «Міжнародны дзень абароны дзяцей».

Свята «Яркае дзяцінства» стала для БарДУ традыцыйным.У гэтым годзе яно  ўключала віншаванне і ўзнагароджанне выпускнікоў «Універсітэта для дзяцей», вялікую колькасць забаўляльна-адукацыйных пляцовак для дзяцей і сямейнага адпачынку, а таксама канцэртна-конкурсную праграму, у якой прынялі ўдзел студэнты, творчыя калектывы ўстаноў адукацыі горада, а таксама грамадскіх арганізацый горада, якія аб'ядноўваюць сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

04.06.2024