УНИВЕРСIТЭТ

Майстар-клас лінгвістычнага факультэта «Адкрый свет тваіх магчымасцяў» для выхаванцаў Сацыяльна-педагагічны цэнтра

28 мая 2024 г. студэнты і выкладчыкі лінгвістычнага факультэта наведалі дзяржаўную сацыяльна-педагагічную ўстанову адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Баранавічы» і правялі для яго выхаванцаў майстар-клас «Адкрый свет тваіх магчымасцяў».

Дзецям былі прапанаваны розныя інтэрактыўныя пляцоўкі: ад вырабу арыгамі і танцаў да напісання кітайскіх іерогліфаў і малявання на паветраных шарыках. Акрамя таго, для жадаючых была арганізавана фотасесія. Рабяты цікава і весела правялі час, змаглі паспрабаваць сябе ў новых відах дзейнасці, пагулялі, пагутарылі са студэнтамі, даведаліся для сябе шмат новага.

03.06.2024