УНИВЕРСIТЭТ

Вынікі XIV штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь»

Падведзены вынікі XIV штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь». Пераможцам конкурсу стаў студэнт 2 курса факультэта эканомікі і права ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» ЗАБРОЦКІ Уладзіслаў.

Праца на тэму «Карупцыйныя праявы і іх прававыя ўздзеянні ў сферы фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь», падрыхтаваная Уладзіславам пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры грамадзянскіх і прававых дысцыплін заняла ганаровае III месца ў намінацыі «Лепшая студэнцкая работа».

Штогод гэты конкурс праводзіцца сярод студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў. Арганізатары конкурсу – Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, ТАА «ЮрСпектр» пры падтрымцы Міжнароднага саюза грамадскіх аб'яднанняў юрыстаў «Міжнародны саюз юрыстаў», юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ад імя рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» пераможцы і лаўрэаты конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Віншуем Заброцкага Уладзіслава з дасягненнем і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

31.05.2024