УНИВЕРСIТЭТ

Тыдзень сацыяльнай педагогікі на факультэце педагогікі і псіхалогіі

На факультэце педагогікі і псіхалогіі кафедрай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін быў арганізаваны Тыдзень сацыяльнай педагогікі. Задачамі рэалізаваных мерапрыемстваў з'яўляліся папулярызацыя навуковых ведаў у галіне сацыяльнай педагогікі, раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, фарміраванне прафесійнай самасвядомасці і даследчай кампетэнцыі будучых педагогаў.

Ініцыятарам мерапрыемстваў выступілі старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Дзегіль Наталля Іванаўна, Раманчук Наталля Уладзіміраўна, Міранкова Алена Уладзіміраўна, Віруцкая Святлана Уладзіміраўна, выкладчык Старасцін Станіслаў Аляксандравіч.

Тыдзень сацыяльнай педагогікі адкрыўся V Стэндавай канферэнцыяй з міжнародным удзелам "Сацыяльна-педагагічная навука будучыні", дзе прынялі ўдзел студэнты нашага універсітэта спецыяльнасцей "Сацыяльная педагогіка", "Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя", "Дашкольная адукацыя", студэнты універсітэтаў-партнёраў Расійскай Федэрацыі - Расійская мытная акадэмія, Растоўскі філіял; Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт правасуддзя, Ніжагародскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя М.А. Дабралюбава. На гэтай пляцоўцы студэнты прадстаўлялі свае вынікі ў рамках навуковых, курсавых, дыпломных работ, якія афармляліся ў выглядзе стэндавых дакладаў. Па выніках канферэнцыі былі вызначаны найлепшыя навуковыя працы:

  • Дыпломы I ступені: Кавальчук Марына Леанідаўна «Інтэрнэт-адыкцыя як сацыяльна-педагагічная праблема», БарДУ (навуч. рук. Дзегіль Н.І., ст. выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).Брэжнева Ксенія Алегаўна «Асаблівасці навучання замежнай мове ў навучэнцаў сярэдняга звяна з СДВГ», РФ, НДЛУ ім. М.А. Дабралюбава (навуч. рук. Саракаўмава Г.В., доктар псіхалагічных навук, дацэнт).
  • Дыпломы II ступені: Хаванская Дар'я Сяргееўна "Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту мастацтвазнаўчых уяўленняў з дапамогай выкарыстання кубіка Блума", БарДУ (навук. рук. Захарчэня Н.Ф., ст. выкладчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі); Жолабава Ксенія Ільінічна, Дышакова Евангеліста Віктараўна «Маўленчая культура студэнтаў юрыдычнага профілю ў кантэксце навучання камунікатыўным навыкам», РФ, Расійская мытная акадэмія (навук. рук. Дашакова Аксана Віктараўна, кандыдат філалагічных навук, Саркісянц Уладзімір Рафаэльевіч).
  • Дыпломы III ступені: Левіна Валерыя Аляксандраўна «Шлях фінансавай пісьменнасці», БарДУ (навук. рук. Дзегіль Н.І., ст. выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін); Віскун Кацярына Сяргееўна «Аптымізацыя псіхаэмацыйнага стану навучэнцаў на ўроках замежнай мовы», РФ, НДЛУ ім. М.А. Дабралюбава (навук. рук. Саракаумава Г.В., доктар псіхалагічных навук, дацэнт).

Былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • Тэарэтычны і практычны этапы алімпіяды па сацыяльнай педагогікі, у якой бралі ўдзел студэнты 1-3 курсаў спецыяльнасцей «Сацыяльная педагогіка» і «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя» (ст.выкладчык Дзегіль Н.І., выкладчык Старасцін С.А.) ;
  • II Краязнаўчыя чытанні «Вялікая Айчынная вайна ў памяці беларускага народа» (ст. выкладчык Віруцкая С.В., дацэнт, к.гіст.н. Літвінскі А.В., дацэнт, к.гіст.н Ермаковіч Л.І.);
  • Сцяна памяці дзядоў і прадзедаў, якія ваявалі ў Вялікай Айчыннай вайне (ст. выкладчык Дзегіль Н.І.);
  • Круглы стол «Актуальныя праблемы арганізацыі сацыяльна-педагагічнай практыкі» (ст.выкладчык Іванчанка Т.М.).

Выказваем падзяку адміністрацыі ўстаноў адукацыі, кіраўнікам удзельнікаў Алімпіяды і Стэндавай канферэнцыі!

27.05.2024