УНИВЕРСIТЭТ

Майстар-клас «Як прыняць іншага чалавека і не страціць сябе» на лiнгвiстычным факультэце

22 мая 2024 г. на лiнгвiстычным факультэце адбыўся майстар-клас «Як прыняць іншага чалавека і не страціць сябе», падрыхтаваны старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў Т. В. Нагорнай.

Тэма дадзенага мерапрыемства зяўляецца глыбіннай і актуальнай для нашага часу. З аднаго боку, толькі зносіны з іншымі людзьмі, прыняцце іх такімі якія яны ёсць і спазнанне іх унутранага свету дазваляе пашырыць мысленне чалавека, які развіваецца. З іншага боку, важна ўсведамляць сябе – свае жыццёвыя ролі, якія пражываюцца, перакананні, каштоўнасці і захоўваць цэласнасць сваёй асобы.

На майстар-класе ўдзельнікам прадставілася магчымасць пражыць узаемадзеянне з іншым чалавекам, зносіны з якім выклікаюць цяжкасці, пазбавiцца ад неаб’ектыўнага прадузятага стаўлення да яго і пабудаваць здаровыя граніцы для адчування бяспекі і сілы ў рэалізацыі сумесных задач.

У майстар-класе прынялі ўдзел выкладчыкi, студэнты II і III курсаў, а таксама ў анлайн-фармаце студэнты Арэнбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Удзельнікі выказалі цікавасць да зместу і адзначылі эфектыўнасць фармату мерапрыемства.

27.05.2024