УНИВЕРСIТЭТ

Выстава творчых работ студэнтаў лінгвістычнага факультэта «Дзякуй за Перамогу!»

У рамках правядзення акцыі «Каб памяталі» на лінгвістычным факультэце праходзіць выстава творчых работ «Дзякуй за Перамогу!», падрыхтаваных членамі студэнцкага навуковага гуртка Logos (кіраўнікі – І. І. Любанец і І. Г. Капыціч, старэйшыя выкладчыкі кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі).

На выставе прадстаўлены работы студэнтаў і выкладчыкаў факультэта, якія распавядаюць аб членах іх сем’яў, якія прайшлі Вялікую Айчынную вайну, а таксама аб памятных месцах г. Баранавічы і ваенных падзеях на тэрыторыі горада.

27.05.2024