УНИВЕРСIТЭТ

Размеркаванне выпускнікоў інжынернага факультэта

На інжынерным факультэце адбыўся асноўны этап размеркавання выпускнікоў. Асаблівасць размеркавання ў гэтым годзе - павышаны попыт сярод прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў на выпускнікоў інжынерных спецыяльнасцей. 90 выпускнікоў інжынернага факультэта мелі магчымасць выбраць найбольш перспектыўныя прапановы з больш як 200 прапанаваных працоўных месцаў. Размеркаванне паказала высокі ўзровень зацікаўленасці прадпрыемстваў і арганізацый у выпускніках спецыяльнасцей факультэта.

Вялікую ролю ў пытанні выбару месца і прафесіі адыграла пераддыпломная практыка, якая дазволіла студэнтам бліжэй пазнаёміцца са спецыфікай працы, умовамі, калектывам. Кожны студэнт меў магчымасць паразмаўляць са спецыялістамі прадпрыемстваў і арганізацый, якія прынялі ўдзел у размеркаванні. У гэтым годзе размеркаванне наведалі вядучыя спецыялісты філіяла ЗАТ «Атлант» Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, ААТ «Гандальмаш», УВП «Ніва» г.Салігорск, ААТ «Клецкі механічны завод», УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж машынабудавання».

Ужо са жніўня 2024 года інжынеры па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання» будуць працаваць на ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», філіял ЗАТ «Атлант» Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, ААТ «Гандальмаш», «ЛМЗ Універсал» г.Салігорск, ААТ «Белкард», ААТ «Клецкі механічны завод» і інш. Інжынеры-праграмісты па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» атрымалі першае працоўнае месца ў СЗАТ «БЕЛДЖЫ», ААТ «БЕЛАЗ», ААТ «Керамін», ААТ «Шклозавод «Нёман», УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж машынабудавання» і г.д. Спецыялісты па спецыяльнасці «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій» размеркаваны ў ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», ААТ «Гандальмаш», ААТ «Баранавіцкі завод станкапрылад», СТАА «ВП Палессе» г.Кобрын, УВП «Ніва» г.Салігорск і інш.

Выпускнікі спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» пачнуць сваю працоўную дзейнасць у ААТ «Баранавіцкая птушкафабрыка», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш», УП «Клецкі коопзаготпром», ААТ «Бярозаўскі камбікормавы завод», ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», ААТ «Агракамбінат «Мір» і іншых сельскагаспадарчых арганізацыях Баранавіцкага, Івацэвіцкага, Клецкага раёнаў.

Дзякуючы сумеснай рабоце ўніверсітэта і арганізацый-заказчыкаў кадраў у студэнтаў ёсць магчымасць працаваць на інавацыйных прадпрыемствах не толькі горада, але і рэспублікі.

23.05.2024