УНИВЕРСIТЭТ

Старшыня ПА ГА «Беларускі саюз жанчын» БарДУ Н.А.Лауш прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння дзяржаўнай узнагароды г. Баранавічы

Старшыня першаснай арганізацыі ўніверсітэта ГА «Беларускі саюз жанчын» Лауш Наталля Аляксееўна прыняла ўдзел у складзе дэлегацыі г.Баранавічы ў цырымоніі ўручэння нашаму гораду вымпела «За мужчыннасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны».

Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аддаючы даніну павагі баявому і працоўнаму подзвігу суайчыннікаў у гады вайны, кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў вымпелам «За мужчыннасьць і стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны» беларускія населеныя пункты, якія найбольш самааддана праявілі сябе ў барацьбе з ворагам. Узнагароды ўдастоены горада Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея.

Пачуццё гонару за свой горад перапаўняла ўсіх членаў дэлегацыі!

Прэзідэнт пажадаў усім суайчыннікам міру, дабра, дабрабыту і шчаслівага жыцця пад небам вольнай Беларусі.

Словы кіраўніка дзяржавы, звернутыя не толькі да прысутных у зале – да ўсіх беларусаў, – нікога не пакінулі абыякавымі.

10.05.2024