УНИВЕРСIТЭТ

Адкрыццё выставы «Паэзія і графіка», прысвечанай Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне

7 мая, напярэдадні 79-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне,  ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адкрылася выстава «Паэзія і графіка», на якой прадстаўлены творчыя работы студэнтаў 2 і 3 курса спецыяльнасці «Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва». Адкрыў мерапрыемства Л. Р. Капуза (старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кіраўнік народнага гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Майстэрня»), пад кіраўніцтвам якога была падрыхтавана выстава.

Праект экспазіцыі і змест работ былі распрацаваны на адной з інфармацыйных гадзін у групе АПВ-21, а яго ажыццяўленне праходзіла на вучэбных занятках і ў працэсе дзейнасці народнага гуртка «Майстэрня».

У працах адлюстравана ваенная тэматыка, прадстаўленая ў творах беларускіх паэтаў П.Броўкі, А. Вялюгіна, А. Куляшова, М. Танка і інш. На адкрыцці выставы аўтары графічных лістоў раскрылі змест работ, этапы творчага працэсу, што выклікала цікавасць у прысутных студэнтаў 1-4 курсаў.

Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з экспазіцыяй (3 корпус, рэкрэацыя аддзела культуры і творчасці, каля кабінета 3/327).

10.05.2024