УНИВЕРСIТЭТ

БарДУ ўзяў удзел у юбілейным міжнародным фестывалі «ВузЭкоФест»

З 15 па 28 красавіка Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт удзельнічаў у X штогадовым маладзёжным фестывалі ў галіне ўстойлівага развіцця «ВузЭкоФест». Гэты праект рэалізуецца на пляцоўках вышэйшых навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі, а ўдзельнікамі фестывалю сёлета сталі 49 ВНУ з Расіі, Беларусі і Арменіі. «ВузЭкоФест» - маладзёжны праект па фарміраванні супольнасці лідэраў-настаўнікаў і прафесіяналаў у галіне ўстойлівага развіцця, якія распаўсюджваюць веды, навыкі і ўкараняюць канкрэтныя "ўстойлівыя" рашэнні на базе ВНУ, гарадоў і краін пры падтрымцы зацікаўленых бакоў (адміністрацый ВНУ, прадстаўнікоў бізнесу і дзяржаўных структур). Сёлета тэма фестывалю - кар'ернае арыентаванне ў галіне ўстойлівага развіцця.

У рамках фестывалю ў БарДУ былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, сярод якіх адкрыццё фестывалю ў бібліятэцы ў Дзень экалагічных ведаў, прэзентацыя праекта-пераможцы Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі-2024» у намінацыі «Экалогія» - «Чысціня.Дбай», анлайн-удзел Цэнтра ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця ў XVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адукацыя і навука для ўстойлівага развіцця» (Масква), арганізацыя партнёрскага праекта кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі, бібліятэкі і Цэнтра экалогіі, турызму і краязнаўства г. Баранавічы і іншыя. Акрамя таго, студэнты БарДУ прымалі ўдзел у вэбінарах, прапанаваных арганізатарамі фестывалю, адказвалі на пытанні Зрэзу ведаў па пытаннях устойлівага развіцця, супрацоўнічалі з іншымі ВНУ і ладзілі зносіны з аднадумцамі!

Падпісчыкі суполкі «Зялёны інфацэнтр БарДУ» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» два тыдні сачылі за навінамі ўдзелу дружнай экалагічнай каманды БарДУ ў Гонцы ВНУ, па выніках якой БарДУ ўвайшоў у дзясятку самых актыўных!

Каардынатары «ВузЭкоФест» у БарДУ А.Р. Сінкевіч і Лізавета Мішукова выказваюць ад імя арганізатараў фестывалю падзяку ўсім удзельнікам.

06.05.2024