УНИВЕРСIТЭТ

Удзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы»

Старшыя выкладчыкі факультэта педагогікі і псіхалогіі Дзегіль Наталля Іванаўна і Раманчук Наталля Уладзіміраўна прынялі ўдзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічныя класы: вопыт і перспектывы», арганізаванай Цэнтрам развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ імя М.Танка.

Мэтай канферэнцыі з'яўлялася абагульненне вопыту і вызначэнне шляхоў развіцця педагагічнай прафілізацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі як ключавога механізму прыцягнення на педагагічныя спецыяльнасці матываваных абітурыентаў.

На канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі з краін блізкага замежжа: Расійскай Федэрацыі, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан.

Калегі прадставілі свае даклады на круглым стале па абмене эфектыўным вопытам педагагічнай прафілізацыі, дзе раскрылі вектары ўзаемадзеяння Баранавіцкага ўніверсітэта з класамі педагагічнай накіраванасці, а таксама фарміравання даследчай кампетэнтнасці ў навучэнцаў педагагічных класаў (груп).

23.04.2024