УНИВЕРСIТЭТ

V Рэспубліканская алімпіяда па псіхалогіі «Свет псіхалогіі», прымеркаваная да Года якасці

13 красавіка кафедрай псіхалогіі і фізічнага выхавання факультэта педагогікі і псіхалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта была праведзена V Рэспубліканская алімпіяда па псіхалогіі «Свет псіхалогіі», прымеркаваная да Года якасці.

Да ўдзелу былі запрошаны каманды навучэнцаў педагагічных класаў, груп педагагічнай накіраванасці 9-11 класаў, а таксама навучэнцы 9-11 класаў у складзе 5 чалавек.

Алімпіяда была арыентавана на развіццё псіхалагічнай культуры і адказнасці ў навучэнцаў, садзейнічанне іх прафесійнаму самавызначэнню, стымуляванне іх творчай і навуковай актыўнасці, садзейнічанне ўсведамленню значных сацыяльна-псіхалагічных праблем сучаснага грамадства і шляхоў іх вырашэння.

У Алімпіядзе бралі ўдзел 60 навучэнцаў з 40 каманд з ліцэяў, гімназій і школ Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцей.

У рамках правядзення алімпіяды працавалі шэсць секцый, у кожнай з якіх ажыццяўляла судзейства кампетэнтнае журы:

  • Секцыя 1: Т.Я.ЯЦЭНКА, дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт (старшыня журы); А.Р.ІЦЭНКА, загадчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт; В.В.ДУНЯК, педагог-псіхолаг установы адукацыі «Баранавіцкі тэхналагічны каледж».
  • Секцыя 2: А.Ф.НЕСЦЕР, вядучы спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання (старшыня журы); М.А.КАРОЛЬ, выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, магістр псіхалагічных навук, кіраўнік праекта БДФФД; К.В.ПЯТРОЎСКАЯ, педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай працы з моладдзю БарДУ.
  • Секцыя 3: Л.М.ЛЯЎКЕВІЧ, намеснік дэкана факультэта педагогікі і псіхалогіі па выхаваўчай рабоце, магістр педагагічных навук (старшыня журы); А.У.МІРАНКОВА, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, магістр педагагічных навук; М.Л.КРЫВУЦЬ, загадчык лабараторыі «Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця» БарДУ.
  • Секцыя 4: Н.Н.ШАВЕЛЬ, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, даследчык у галіне псіхалагічных навук (старшыня журы); М.В.КУРЫЛА, выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, магістр педагагічных навук, сувыканаўца праекта БДФФД; А.С.КІПЕЛЬ, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, магістр псіхалагічных навук.
  • Секцыя 5: І.Л.КІШЭЯ, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, магістр псіхалагічных навук (старшыня журы); Д.А.ДУДЭК, выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання; Н.В.САМУСЕВІЧ, выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
  • Секцыя 6: С.У.КІРЫК, педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Баранавічы», куратар філіяла кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання (старшыня журы); Н.П.ВАШЧЫЛКА, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання, магістр педагагічных навук; Н.І.ДЭГІЛЬ, адказны за навуковую працу на факультэце, старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, магістр педагагічных навук.

Каманды спаборнічалі ў трох конкурсах: конкурс I – «Візітоўка» (тэма візітоўкі – «Наш асобасны рэсурс для дасягнення якасці жыцця грамадства»), II – «Эрудыт», III – «Псіхалогія: новы погляд».

Каманды прэзентавалі сябе, вырашалі алімпіядныя заданні розных фарматаў і відаў складанасці (ідэнтыфікацыя псіхалагічнага феномену па метафарычных малюнках, вызначэнне асноўнай навуковай ідэі псіхалагічных эксперыментаў, псіхалагічная інтэрпрэтацыя меркаванняў вучоных), абаранялі свае відэа-праекты: сацыяльная рэклама на тэму «Якасць міжасобасных адносін», якая актуалізуе адну з праблем у пабудове адносін сучаснай моладзі з рознымі катэгорыямі асоб (аднагодкі, бацькі, пажылыя людзі, дарослыя, дзеці і інш.).

Па выніках працы журы каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў, а таксама асобныя каманды былі ўдастоены дыпломаў па асобных намінацыях («Інтэлектуальная і псіхалагічная сінергія», «Эрудыцыя ў псіхалогіі», «Псіхалогія: сучасны погляд», «Крэатыўнае рашэнне», «Аратарскае мастацтва», «Эрудыцыя ў псіхалогіі», «Псіхалагічная пазіцыя»).

Дыпломам I ступені ўзнагароджаны:

  • каманда «Асабістыя межы Сусвету» ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозаўка»;
  • каманда «Незабудкі» ДУА «Дзівінская сярэдняя школа»;
  • каманда «Лідэр» ДУА «Сярэдняя школа №4 імя П.І. Батава г.Слоніма»;
  • каманда «Расток»ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Барысава»;
  • каманда «Архетыпы» ДУА «Гімназія №3 г. Барысава».

Дыпломам II ступені ўзнагароджаны:

  • каманда «Касіяпея» ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Вілейка ім. В.Л.Сасонка»;
  • каманда «Гармонія» ДУА «Варнянская сярэдняя школа»;
  • каманда «НОН СТОП» ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Жлобіна»;
  • каманда «Перазагрузка» ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Мар'іна Горка»;
  • каманда «Эмпатыя» ДУА «Гімназія г. Дзяржынска».

Дыпломам III ступені ўзнагароджаны:

  • каманда «РУХ» ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Камянца»;
  • каманда «Поспех» ДУА «Сярэдняя школа №1 п. Дружны»;
  • каманда «Цудоўная пяцёрка» ДУА «Гервяцкая сярэдняя школа»;
  • каманда «Ліга розуму» ДУА «Сярэдняя школа №36 ім. Гуляма Якубава г. Мінска»;
  • каманда ДУА «Значэнне» ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Баранавічы»;
  • каманда «Унутраны рэсурс» ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Бярозаўкі»;
  • каманда «СэнСей» ДУА «Ліцэй Івацэвіцкага раёна».

Кафедра псіхалогіі і фізічнага выхавання выказвае падзяку адміністрацыі ўстаноў адукацыі, якая прадаставіла магчымасць навучэнцам прыняць удзел у Алімпіядзе, а таксама кіраўнікам каманд-удзельніц за высокі ўзровень прафесіяналізму ў падрыхтоўцы навучэнцаў на Алімпіяду.

23.04.2024