УНИВЕРСIТЭТ

Атрыум-брэйк «Рабі з намі. Рабі, як мы. Рабі лепш за нас» у выкананні студэнтаў інжынернага факультэта

09.04.2024 студэнцкі савет інжынернага факультэта правёў атрыум-брэйк пад дэвізам “Рабі з намі. Рабі, як мы. Рабі лепш за нас». Тэма была абрана не выпадкова. Адразу пасля Сусветнага дня здароўя студэнты вырашылі правесці вялікі перапынак актыўна, спартыўна, крэатыўна. Акрамя таго, што прысутныя атрымалі кароткую інфармацыю аб правілах здаровага ладу жыцця, студэнты і выкладчыкі змаглі паўдзельнічаць у невялікіх спартыўных спаборніцтвах, выканаць упадабаныя песні пад гітару, а самае галоўнае - патанчыць і атрымаць зарад добрага настрою… Што яшчэ трэба для якаснага здаровага адпачынку паміж навучальнымі заняткамі?

10.04.2024