УНИВЕРСIТЭТ

Спартыўны тымбілдынг «ФЭП у руху на апярэджанне»

На факультэце эканомікі і права прайшло займальнае фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства - спартыўны тымбілдынг сярод студэнтаў і выкладчыкаў «ФЭП у руху на апярэджанне».

Мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова дэкана факультэта Вольгі Анатольеўны Лабейкі, якая напярэдадні Сусветнага Дня здароўя падкрэсліла важнасць выхавання культуры здаровага ладу жыцця, папулярызацыі фізічнай культуры і спорту сярод моладзі, пажадала ўдзельнікам удачы ва ўсіх эстафетах.

Этапы спартыўнага тымбілдынгу праходзілі ў актыўнай барацьбе. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы, падчас якіх удзельнікі прадэманстравалі свае здольнасцi ў хуткасці, спрыце, кемлівасці.

Спартыўны тымбілдынг на факультэце эканомікі і права стаў выдатнай магчымасцю для студэнтаў і выкладчыкаў аб'яднацца, умацаваць камандны дух, атрымаць зарад бадзёрасці і выдатнага настрою.

09.04.2024