УНИВЕРСIТЭТ

У фокусе лінгвістычнага факультэта – прафесійная іншамоўная адукацыя

27 сакавіка 2024 года кафедрай прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі БарДУ арганізаваны III Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Прафесійнае іншамоўная адукацыя ў кантэксце інавацый XXI стагоддзя». Удзельнікамі семінара выступілі выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі (Баранавічы, Мінск, Смаленск, Ульянаўск).

З прывітальным словам выступіла Таццяна Міхайлаўна Пучынская, дэкан лінгвістычнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Работа дыскусійных платформаў ажыццяўлялася па наступных навуковых напрамках:

  1. Міжкультурная камунікацыя ў online і offline прасторы.
  2. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі і інструменты ў іншамоўнай падрыхтоўцы.
  3. Тэксты культуры ў моўнай адукацыі: фарматы, інтэрпрэтацыя і пераклад.
  4. Развіццё асобы праз прызму полікультурнай адукацыі.

Правядзенне семінара спрыяла абмену вопытам з прадстаўнікамі ўніверсітэтаў-партнёраў і раскрыццю перспектыў павышэння якасці прафесійнай іншамоўнай адукацыі.

29.03.2024