УНИВЕРСIТЭТ

Мерапрыемства «Хатынь – памяць сэрца» на лінгвістычным факультэце

Напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі 18 сакавіка 2024 года на лінгвістычным факультэце адбылося мерапрыемства «Хатынь – памяць сэрца». Студэнты груп СЗМк-11 і СЗМн-12 падрыхтавалі паведамленні пра страшны лёс і пакуты, якія выпалі на долю жыхароў вёскі Хатынь, правялі віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе «Хатынь», які ўражвае сваім архітэктурна-мастацкім афармленнем. У памяць аб ахвярах Хатынскай трагедыі прагучалі песні і вершы ў выкананні студэнтаў факультэта. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання.

Праведзенае мерапрыемства дазволіла ўсім прысутным адчуць трагічныя эмоцыі і перажыванні, і памятаць, Хатынь – гэта сімвал вечнай трагедыі, той, што навекі захоўваецца ў народнай памяці і ў сэрцах кожнага новага пакалення беларусаў.

20.03.2024