УНИВЕРСIТЭТ

“English Speaking Club” для школьнікаў ад студэнцкага савета лінгвістычнага факультэта

1 сакавіка 2024 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Баранавічы» для навучэнцаў 10–11 класаў члены студэнцкага савета лінгвістычнага факультэта правялі мерапрыемства “English Speaking Club”. Тэмай мерапрыемства з’яўлялася параўнанне культуры Беларусі і краіны вывучаемай замежнай мовы – Вялікабрытаніі. Студэнты пазнаёмілі навучэнцаў з многімі цікавымі гістарычнымі фактамі, расказалі пра беларускіх і брытанскіх знакамітых людзей, а таксама абмеркавалі разам стэрэатыпы аб Беларусі і Вялікабрытаніі. На заключным этапе меропрыемства вучні праверылі свае веды ў гульнявой форме, практыкуючы навыкі англійскай мовы. Напрыканцы з навучэнцамі была праведзена рэфлексія.

14.03.2024