УНИВЕРСIТЭТ

Навукова-метадычны семінар для лінгвістаў у рамках Года якасці

21 лютага 2024 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года якасці, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў Алай Паўлаўнай Мясаед быў праведзены навукова-метадычны семінар па напісанні курсавых работ «Асноўныя патрабаванні да падрыхтоўкі якаснай курсавой работы» для студэнтаў III курса спецыяльнасці «Замежныя мовы (нямецкая, англійская)».

Кола праблем, якія разглядалiся на навукова-метадычным семінары, уключала наступнае:

  1. вызначэнне аб’екта і прадмета даследавання на аснове зададзенай тэмы;
  2.  фармулёўка мэты даследавання;
  3. вызначэнне асаблівасцей навуковай мовы (праца з тэкстамі розных стыляў);
  4. патрабаванні да афармлення цытавання;
  5. адбор матэрыялу для практычнай часткі даследавання.

У першай частцы семінара навучэнцам былі прадстаўлены тэарэтычныя палажэнні аб навуковым даследаванні, патрабаванні да курсавой работы, асаблівасці выкладу навуковага матэрыялу. У практычнай частцы былі прапанаваны заданні на самастойнае вызначэнне аб’екта і прадмета даследавання на аснове зададзеных тэм, афармленне цытавання і бібліяграфічных дадзеных крыніц, перапрацоўкі тэкстаў у навуковы стыль выкладу і іншае.

Гэты семінар закліканы дапамагчы навучэнцам знайсці арыенціры ў іх навуковай дзейнасцi, зняць пэўныя цяжкасці і паглядзець на навуковае даследаванне як на займальную дзейнасць, а не невыканальную работу.

29.02.2024